Беларусь і Егіпет робяць асаблівую стаўку на сумесныя прадпрыемствы

19 февраля 2020
Добрыя напрацоўкі ёсць і ў прамысловай, і ў навуковай, і нават адукацыйных сферах. Пра гэта распавёў журналістам Аляксандр Лукашэнка па выніках перамоў з кіраўніком Егіпта. Яшчэ адзін важны момант - удзел нашай краіны ў стварэнні асаблівай эканамічнай зоны Суэцкага канала. Гэта, дарэчы, адзін з асноўных пунктаў перамоў. У цэлым жа  планы ў Мінска і Каіра  вялікія.


Егіпет плануе адкрыць пасольства ў Мінску


Характэрна, што эканамічныя сувязі далі добры штуршок развіццю дыпламатычных. Егіпет плануе зрабіць тое, аб чым гаварылі даволі даўно -   адкрыць пасольства ў Мінску. Адзначылі лідары ў размове і падобны погляд на геапалітыку. Ёсць жаданне ў Беларусі дапамагчы афрыканскай рэспубліцы ў сферы бяспекі.