Беларусь і Чэлябінская вобласць падпісалі кантракты на пастаўку тэхнікі

12 октября 2023

Беларусь і Чэлябінская вобласць падпісалі кантракты на пастаўку тэхнікі. Размова ідзе пра беларускія трактары, камунальныя машыны, МАЗы і ліфты. Новыя дамоўленасці сталі вынікам афіцыйных сустрэч і бізнес-форуму. Чалябінск з рабочым візітам сёння наведала дэлегацыя беларускага ўрада. Лічбы ўзаемнага гандлю паказваюць нядрэнную дынаміку. Партнёры маюць намер актывізаваць і прамысловую кааперацыю - тым самым разам вырашаць задачы па імпартазамяшчэнні. У прыватнасці, значна выраслі пастаўкі беларускіх аўтакампанентаў на завод "Урал". Зараз на парадку дня далейшае павелічэнне паставак. Саюзнікі разлічваюць залучаць у гэту работу большую колькасць прадпрыемстваў.

Напярэдадні аб кааперацыі гаварылі ў Башкартастане. Агульная сума падпісаных кантрактаў за тры дні  візіту дэлегацыі беларускага ўрада ў расійскія рэгіёны склала больш за 56 млн долараў.