Беларусь і Чэчэнская Рэспубліка плануюць нарасціць гадавы тавараабарот

7 июля 2015

Беларусь і Чэчэнская Рэспубліка плануюць нарасціць гадавы тавараабарот да ста мільёнаў долараў. Днямі чэчэнская дэлегацыя ўпершыню прыехала з афіцыйным візітам у Мінск. Сёння прайшла сустрэча ў Савеце Міністраў, а таксама ў міністэрствах прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Таксама запланавана наведванне буйных прамысловых прадпрыемстваў. Пакуль гэта толькі азнаямленчы візіт, па выніках якога будуць створаны рабочыя групы - спецыялісты вызначаць механізмы магчымага супрацоўніцтва. У Беларусі ўжо выбудавана сістэма працы з расійскімі рэгіёнамі. Прыярытэтныя кірункі для ўзаемадзеяння - сельская гаспадарка, прамысловасць і нафтахімія.