Беларусь і Аўстрыя аднавілі работу ўсіх інстытуцыянальных механізмаў эканамічнага ўзаемадзеяння

23 ноября 2016

Гэта сёння заявіла намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Алена Купчына на 13-м пасяджэнні міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве дзвюх краін.

Алена Купчына, намеснік міністра замежных спраў Беларусі: "Наша супрацоўніцтва з Аўстрыяй апошнімі гадамі развіваецца дынамічна, канструктыўна ў галіне палітыкі, эканомікі. Прыемна адзначыць, што мы з аўстрыйскімі партнёрамі аднавілі работу ўсіх інстытуцыянальных механізмаў эканамічнага ўзаемадзеяння паміж намі, якія па тых ці іншых прычынах (у асноўным палітычных) не працавалі некаторы час".

Па выніках сустрэчы будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў. Адзначым, пасяджэнне міжурадавай камісіі праходзіць адначасова з беларуска-аўстрыйскім бізнес-форумам. Цікавасць да ўдзелу ў мерапрыемстве праявілі больш чым 100 беларускіх кампаній, а таксама каля 25-ці аўстрыйскіх.