Беларусь гатовая развіваць супрацоўніцтва з Манголіяй

11 апреля 2013

Гэта сёння заявіў намеснік Прэм'ер-міністра Міхаіл Русы на сустрэчы з міністрам прамысловасці і сельскай гаспадаркі Манголіі. Летась дзве краіны нагандлявалі на 112  мільёнаў долараў. Нашы асноўныя экспартныя пазіцыі - нафтапрадукты і кар'ерныя самазвалы. У Манголіі асаблівая цікавасць да беларускай сельгастэхнікі. Яшчэ адзін кірунак - падрыхтоўка кадраў. Беларусь можа забяспечыць вучобу мангольскіх спецыялістаў па аграрных кірунках. Як адзначыў Міхаіл Русы, зараз краінам трэба выходзіць на новы ўзровень супрацоўніцтва - стварэнне сумесных прадпрыемстваў. Урад Беларусі абяцае поўную падтрымку ініцыятывам.