Беларусь экспартная - у праекце "На кантролі Прэзідэнта" ў гэтую сераду пасля "Панарамы"

25 марта 2019

Нараўне з сацыяльным курсам у прыярытэце дзяржаўнай палітыкі і пытанні эканомікі. У прыватнасці  дыверсіфікаванне экспарту. Так, новую лінейку тэхнікі,  якая зможа выйсці  на еўрапейскі рынак і на краіны далёкай дугі,   распрацоўвае Мінскі аўтамабільны завод. Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу  распавёў намміністра прамысловасці. Паводле слоў   Дзмітрыя Корчыка,   аўтобусы трэцяга пакалення  будуць адпавядаць экалагічным патрабаванням Еўра-6. Чакаецца,  што адпаведную сертыфікацыю  тэхніка будзе праходзіць у другім квартале. Далей гэтую лінейку плануецца прэзентаваць на замежных выставах, каб прааналізаваць спажывецкі попыт на рынку ЕС.

Дзмітрый Корчык, намміністра прамысловасці Беларусі: "Два асноўныя пытанні, якія  стрымліваюць нашу пастаўку ў ЕС,  - гэта жорсткія  экалагічныя патрабаванні, жорсткія  стандарты для высокатэхналагічнай  прадукцыі, а таксама ўвазныя мытныя пошліны. Досыць высокія. Для аўтапрама каля 20 %, якія робяць нашу прадукцыю неканкурэнтаздольнай".

Як выконваюцца даручэнні Кіраўніка дзяржавы ў гэтай сферы? Чаму не ўсюды чакаюць беларускія тавары, і за якімі рынкамі будучыня? Беларусь экспартная - у праекце "На кантролі Прэзідэнта" ў гэтую сераду  пасля "Панарамы".