Беларусь актыўна стварае крыніцы аднаўляльнай энергіі

10 октября 2016

Яны сёння выпрацоўваюць каля 6 тысяч мегават энергіі. Аб гэтым сёння паведаміў намеснік міністра энергетыкі на пятым Беларуска-Германскім энергетычным форуме ў Мінску. Падчас форуму разгледзяць праграму актуальнага развіцця энергаэфектыўнасці Мінска і Берліна, устойлівае энергазабеспячэнне, выкарыстанне аднаўляльных крыніц.

Бок ФРГ на форуме прадстаўляюць Нямецкае энергетычнае агенцтва і Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі.