Аўтобусы Мінскага аўтамабільнага завода папоўнілі аўтапарк Кіева

9 ноября 2017

Ва ўкраінскую сталіцу пастаўлена партыя з 18 новых пасажырскіх МАЗаў. У найбліжэйшыя дні прыбудуць яшчэ два. Беларускую тэхніку пратэсціраваў асабіста мэр Кіева Віталь Клічко. Новыя аўтобусы стануць альтэрнатывай маршруткам, якія не падаюць якаснага сэрвісу - на іх прыходзіць шмат скаргаў ад кіяўлян. Усяго будзе пастаўлена 100 аўтобусаў.

Новыя аўтобусы Мінскага аўтамабільнага завода абсталяваныя рухавікамі нямецкай кампаніі Mercedes-Benz і аўтаматычнай каробкай перадач.