Андрэй Кабякоў: Наша краіна мае намер захоўваць адкрыты характар эканомікі

27 октября 2017

У гэтыя хвіліны ў Люксембургу праходзіць Беларуска-еўрапейскі эканамічны форум. Як заявіў на яго адкрыцці прэм'ер-міністр Беларусі, наша краіна мае намер захоўваць адкрыты характар эканомікі і прыцягваць замежныя інвестыцыі. Пры гэтым Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што галоўнае - не грошы, якія пойдуць у бюджэт, а эфектыўны ўласнік, будучыня прадпрыемства і яго ўклад у стварэнне новых рабочых месцаў, а таксама эканамічны рост Беларусі. Вынікам дыялогу чыноўнікаў, бізнесменаў і экспертаў стане падпісанне дакументаў аб інвестпартнёрстве.