Аляксей Кудрын наведаў Парк высокіх тэхналогій

30 октября 2019

Сёння Аляксей Кудрын наведаў Парк высокіх тэхналогій. Кіраўніку Падліковай палаты паказалі распрацоўкі як ад хуткарослых cтартапаў, так і ад вопытных кампаній - рэзідэнтаў ПВТ. Напрыклад, беларускія галаграмы, якія лунаюць, ужо атрымалі прызнанне ва ўсім свеце. У праграме экскурсіі багаты і разнастайны пералік тэхналагічных рашэнняў: ад мабільных дадаткаў для банкаўскіх пераводаў і аплаты паслуг да шлема віртуальнай рэальнасці для рэабілітацыі дзяцей з ДЦП.

Кіраўніку Падліковай палаты таксама распавялі аб асаблівасцях беларускага заканадаўства ў сферы IT

Медыцына, сельская гаспадарка, энергетыка - высокія тэхналогіі сёння запатрабаваныя ва ўсіх галінах. Яны развіваюцца ў тым ліку дзякуючы распрацоўкам рэзідэнтаў Парка. Кіраўніку Падліковай палаты таксама распавялі аб асаблівасцях беларускага заканадаўства ў сферы IT. Паводле апошніх звестак, экспарт ПВТ - гэта больш за 20 % усяго экспарту паслуг Беларусі. Акрамя таго, тут ствараюцца высокатэхналагічныя рабочыя месцы: у кампаніях - рэзідэнтах Парка працуюць 55 тысяч чалавек.