Аляксандр Турчын: Лепшы эканамічны курс для Беларусі забяспечыць прадказальнасць дзяржаўнай палітыкі

5 ноября 2018

Лепшы эканамічны курс для Беларусі забяспечыць прадказальнасць дзяржаўнай палітыкі. Сёння пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын, адкрываючы "Кастрычніцкі эканамічны форум". Ён штогод аб'ядноўвае на адной пляцоўцы ў Мінску вядучых міжнародных фінансістаў, экспертаў у галіне інвестыцый, дзелавую супольнасць. Для прадпрымальніка самае лепшае - стабільнасць, што і было закладзена праграмай, прынятай Усебеларускім народным сходам, адзначыў Аляксандр Турчын.

Аляксандр Турчын, першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Стратэгічна нічога не трэба дадумваць, трэба проста выконваць тое, што закладзена ў гэтай праграме. Там сёння ўсё ёсць: стабільнасць падатковага заканадаўства, падзел функцый дзяржавы як уласніка і рэгулятара, камфортнае бізнес-асяроддзе і многае іншае. Нам проста сёння трэба выконваць тое, што там напісана".

Урад, у прыватнасці, абяцае далейшую падтрымку бізнесу. Размова аб адмене гучнага ўказа аб ілжэпрадпрымальніцтве. Гэтае і іншыя рашэнні будуць накіраваны на змякчэнне крымінальнай адказнасці за эканамічныя злачынствы.