Аляксандр Субоцін пра тое, як санкцыі могуць паўплываць на наш аграпрамысловы комплекс

27 июня 2021

Зусім хутка старт уборачнай, і краіна павінна быць забяспечана харчаваннем. Нават пандэмія год таму не перашкодзіла паставіць рэкорд па ўраджайнасці, што ўжо гаварыць пра заходнія абмежаванні.

Нашу прадукцыю ведаюць і любяць за мяжой. І многія не гатовы адмаўляцца ад тавараў пад маркай Made in Belarus. Нават экспарт у Еўрасаюз за 4 месяцы года вырас на траціну. Але з улікам далёка не партнёрскага стаўлення да нас варты гэты напрамак вялікіх намаганняў або ўсё-такі лепш працаваць з ужо праверанымі Расіяй і Кітаем? Як санкцыі могуць паўплываць на наш аграпрамысловы комплекс і як гатовы ў выпадку неабходнасці пераарыентавацца на іншыя рынкі - Антон Малюта спытаўся ў профільнага віцэ-прэм'ера Аляксандра Субоціна.