Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцтвам Савета Міністраў

10 марта 2020
Ад гарантыі для супрацоўнікаў прадпрыемстваў-банкрутаў, перапрацоўкі другсыравіны да развіцця электратранспарту.  Напярэдадні ў Палацы Незалежнасці Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніцтвам Савета Міністраў. Абмяркоўвалі 7 праектаў указаў. Усе Аляксандр Лукашэнка адправіў на дапрацоўку. Пытанні розныя і закранаюць важныя сферы, а, значыць, інтарэсы грамадства. Таму было прапанавана ў такім складзе ўзважыць усе за і супраць. Патрабаванне Прэзідэнта: усе новаўвядзенні павінны зрабіць жыццё беларусаў больш камфортным.


Забеспячэнне інтарэсаў людзей - у цэнтры эканомікі

Гаварылі і аб удасканаленні сістэмы дзяржанагляду за станам сельгастэхнікі і абсталявання. Пасыл зразумелы: ставіцца да набытага з дзяржпадтрымкай беражліва. Безгаспадарчасць прыводзіць не толькі да НЗ, але і да звальненняў і судоў. Абмяркоўвалі і дакумент, які павінен павысіць эфектыўнасць працы мясцовай улады. Тут, як сказаў наш Прэзідэнт, грошы найвышэй за ўсё! Калі будзе фінансавы вынік - будзе і падтрымка кіраўнікоў.