Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Сяргея Румаса

14 мая 2020
Праца беларускай эканомікі, знешнія выклікі і пагрозы, антыкрызісныя меры. Гэтыя і іншыя тэмы Прэзідэнт Беларусі сёння абмеркаваў з прэм'ер-міністрам краіны. За першы квартал тэмп росту ВУП склаў 99,7 працэнта - паказчыкі амаль 2019 года. Утрымаць іх удалося за кошт IT-сектара, будаўнічай сферы і сельскай гаспадаркі. Прыярытэтныя пытанні ад Кіраўніка дзяржавы - паказчыкі за першыя чатыры месяцы цяперашняга года. Тым больш, што хапае няпростых знешніх акалічнасцяў. Цікавіла Аляксандра Лукашэнку і далейшая праца з фінансавымі інстытутамі - такімі, як МВФ. Таксама акцэнтаваў увагу Прэзідэнт на пытанні цаны расійскага прыроднага газу для Беларусі.