Актыўна засяваюць "цукровыя" палі

13 апреля 2017

Так, насенне салодкіх буракоў ужо ўнеслі амаль на палове ўсіх адведзенных пад культуру плошчаў. Сёлета ў кампаніі задзейнічалі сучасныя сеялкі - звыш 10 адзінак сельгастэхнікі нямецкай і французскай вытворчасці. Высокадакладныя тэхналогіі сяўбы насення знізяць амаль да нуля страты пры ўборцы караняплодаў. Такім чынам кожны гектар зямлі дасць на тону больш цукровых буракоў.

З кожнай тоны салодкіх караняплодаў атрымаюць у сярэднім амаль150 кілаграмаў цукру. Дарэчы, сёлета прадпрыемствы па перапрацоўцы цукровых буракоў плануюць накіраваць салодкі пясок у 14 краін свету, у тым ліку ў Харватыю, Польшчу, Літву, Грузію і ЗША.