Акумулятарны завод паблізу Брэста павінны адкрыць у верасні

6 июня 2018

Праект уключаны ў дзяржпраграму інавацыйнага развіцця краіны. Праектная магутнасць - амаль 2 мільёны акумулятараў за год. З'яўленне прадпрыемства, дзе прадугледжана работа са свінцом і цяжкімі металамі, непакоіць мясцовых жыхароў. Людзі нават сабралі каля 40 тысяч подпісаў супраць будаўніцтва завода. Эколагі, санітарная служба і Дзяржбуднагляд праект лічаць бяспечным. Ен прайшоў усе экспертызы. І сення адбыўся брыфінг, на якім кампетэнтныя спецыялісты растлумачылі, як будзе весціся экалагічны кантроль за дзейнасцю прадпрыемства. На сустрэчу таксама прыйшла ініцыятыўная група жыхароў горада.

Ія Малкіна, першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі: "Пры належнай эксплуатацыі завода экалагічнага ўрону ен наносіць не будзе. На ім не прадугледжана ліцейнай вытворчасці, як многія гавораць. Адпаведна, не будзе плавільных працэсаў, звязаных з сапраўды небяспечнай вытворчасцю. У адпаведнасці з прыродаахоўным заканадаўствам гэты аб'ект аднесены да пятай катэгорыі небяспекі з пункта погляду выкідаў у атмасфернае паветра. Гэта найменш небяспечны клас вытворчасцяў".

Спецыялісты запэўніваюць, што ў выніку працы завода выкіды свінцу не павінны перавысіць 3,5 кг за год. Таксама эколагі будуць весці пастаянны маніторынг за фонавым утрыманнем цяжкіх металаў у глебе, раслінах і паветры. У гэтым спісе не толькі свінец, а таксама цынк, медзь і кадмій.

Інфармацыя па выніках даследаванняў будзе знаходзіцца ў адкрытым доступе, каб жыхары горада былі ў курсе экалагічнай сітуацыі на заводзе. Таксама ў найбліжэйшы час плануецца арганізаваць сустрэчу ўладаў, кіраўніцтва акумулятарнага завода з жыхарамі Брэста.