Аграрыі Віцебскага рэгіёна пачалі сяўбу льну-даўгунца

23 апреля 2020
У Беларусі стартаваў ільняны сезон. Перачакаўшы начныя замаразкі, пачалі сяўбу даўгунца і аграрыі Віцебскага рэгіёна. Самыя вялікія плошчы тут апрацоўвае Дубровенскі льнозавод. Вялікую частку аддаюць пад гатункі беларускай селекцыі. Ёсць і навінкі: "рубін" і "талер" - прэм'еры гэтага сезона. Задача - размножыць і вырасціць у прамысловых маштабах. 

Вольга Маслоўская - аб прамудрасцях ільнянога поля (відэа).