Аграрыі працягваюць паказваць выдатны вынік

8 августа 2015

Пяты мільён пройдзены. Аграрыі ў сапраўднае пекла працягваюць паказваць выдатны вынік. На сёння ўбрана 5 мільёнаў 286 тысяч тон збожжа. Пры гэтым сярэдняя ўраджайнасць складае амаль 37 цэнтнераў з гектара. Гродна набліжаецца да звання вобласці-мільянера. Зараз у яе за 890 тысяч тон. Яна ж - рэкардсмен па ўраджайнасці. Тут у сярэднім збіраюць амаль 50 цэнтнераў з гектара. У лідарах па намалоце па-ранейшаму Мінская і Брэсцкая вобласці. На апошніх гектарах вядуць жніво гомельскія аграрыі. Ім засталося ўбраць менш як 9% плошчаў. У Віцебскім рэгіёне аграрыі блізкія да паўмільёна. Тут тэмпы некалькі ніжэйшыя, але ў цэлым ураджайнасць вышэйшая за леташнюю - 32 цэнтнеры з гектара.

Большасць машын абсталявана кандыцыянерамі, дзякуючы чаму хлебаробам лягчэй пераносіць спякоту.