Аграрыі намалацілі больш за два з паловай мільёны тон збожжа

2 августа 2015

Гарачае надвор'е дапаможа аграрыям паскорыць тэмпы ўборкі збожжа. У найбліжэйшы тыдзень у краіне чакаецца суха і цяпло.

На сёння намалочана больш за два з паловай мільёны тон збожжа. Ураджайнасць прадаўжае расці - амаль 35 цэнтнераў з гектара. Наперадзе ўсіх Брэсцкая вобласць. Тут скошана больш як 700 тысяч тон новага ўраджаю. Гэта палова плошчаў. Гомельскі і Мінскі рэгіёны пераадолелі паўмільённую мяжу па намалоце. Планку 300 тысяч перайшлі Магілёўская і Гродзенская вобласці. У апошнім ураджайнасць амаль 48 цэнтнераў з гектара. Паўночны рэгіён паскорыўся і перасягнуў планку 100 тысяч.