Аграрыi Мінскай вобласці намалацілі ўжо больш за 350 тысяч тон збожжа

1 августа 2022

Тэмпы ўборачнай павялічваюцца. Так, сельгаспрадпрыемствы Мінскай вобласці намалацілі ўжо больш за 350 тысяч тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 45,5 цэнтнера з гектара. Прычым нараўне з паўднёвымі, актыўныя і паўночныя рэгіёны. Так, на палях Крупскага раёна, якія апрацоўвае агракамбінат "Дзяржынскі", добрая ўраджайнасць у азімай пшаніцы - 6 тон з гектара.  На абмалоце задзейнічаюць і найноўшыя камбайны "Гомсельмаш". Акрамя пшаніцы, акцэнт і на іншыя збожжавыя. Прадпрыемства сёлета пашырае магутнасці па вытворчасці і перапрацоўцы мяса птушкі. 

Вялікая нагрузка гэтымі днямі і на зернесушыльныя комплексы. Адзін з такіх новых зараз дапрацоўвае і свежыя намалоты з палёў агракамбіната "Дзяржынскі". З пэўнай часткі збожжа аграрыі Крупскага раёна тут жа вырабляюць і насенне для наступнай сяўбы.  

У гэтым аграсезоне толькі ў Мінскай вобласці ў дапамогу сельгасарганізацыям 28 новых зернесушыльных комплексаў, якія вырабляюць на заводзе "Амкадор - Можа" ў горадзе Крупкі.