А. Турчын: Санкцыйны націск звонку накіраваны супраць беларускага народа

17 мая 2021
Санкцыйны націск звонку  і заклікі  разарваць кантракты  з буйнымі беларускімі прадпрыемствамі, сярод якіх Беларуськалій і БМЗ, губернатар Мінскай вобласці лічыць накіраванымі  супраць беларускага народа. Гэта Аляксандр Турчын заявіў у праекце "Пытанне нумар адзін", бо на  гэтых прадпрыемствах вялікія працоўныя калектывы, больш за тысячу рабочых месцаў, а таксама гэтыя вытворчасці - буйныя падаткаплацельшчыкі дзяржаўнай казны, грошы з якой ідуць у асноўным на сацыяльную сферу і інвестыцыйныя праграмы. 

Штучныя бар'еры звонку не адбіліся на экспарце Мінскай вобласці. За квартал ён вырас на 17 % у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года. А тэмп росту вытворчасці калійных угнаенняў  перавышае 140 %.