А. Лукашэнка праводзіць нараду, на якой абмяркоўваюць усе нюансы жніва-2021

23 июля 2021

Своечасова і якасна правесці ўборку ўраджаю з палёў! Сёння Прэзідэнт праводзіць нараду, на якой абмяркоўваюць усе нюансы жніва-2021. Гарачая пара набірае абароты - намалочана ўжо больш за мільён тон збожжа. Важна дзейнічаць на папярэджанне, каб без праблем арганізаваць працу тэхнікі і людзей. Сітуацыя ў палях с ёлета няпростая. Надвор'е прымушае аграрыяў пахвалявацца. І становішча можа пагоршыцца. Таму трэба трымаць тэмп. Асаблівасць гэтага года - усе культуры даводзіцца прыбіраць фактычна адначасова. І гэта таксама не дадае аграрыям аптымізму. Але Прэзідэнт упэўнены: дысцыпліна і правільная стратэгія ў арганізацыі ўборачнай кампаніі дазволяць разлічваць на важкі каравай. Тым больш, гэта важна сёлета, калі на харчаванні можна нядрэнна зарабіць.

Прэзідэнт: Харчаванне сёння ў цане

Прэзідэнт патрабуе выканаць галоўныя патрабаванні на маючую адбыцца ўборачную - тэмпы і якасць. Важна пазбегнуць страт збожжа. Штогод яны складаюць парадку мільёна тон. Дзяржкантролю і МУС у гэтай сувязі даручана жорстка кантраляваць выкарыстанне тэхнікі. У тым ліку - правесці рэвізію яе гатоўнасці. Каля 10 % камбайнаў сёння няспраўныя! Таксама кантралёрам даручана перакрыць усе каналы крадзяжу збожжа і гаручага, а губернатарам - вырашыць праблему недахопу механізатараў у гаспадарках. Трэба будзе дадаткова прыцягнуць каля 1,5 тысячы камбайнераў.