Левітан, Грабар, Жукоўскі. Шэдэўры жывапісу - у Беларусі

3 октября 2018

Шэдэўры жывапісу мастакоў з сусветным імем дастаўленыя сёння ў Магілёў. Сярод іх палотны Левітана, Грабара, Жукоўскага - 20 твораў аўтараў з асяроддзя паплечнікаў, калег і сяброў Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Прычым некаторыя карціны, напрыклад, "Лодкі" Маравава ўпершыню пакінулі сцены Траццякоўкі. Гэта сумесны праект галерэі і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Прымеркаваны ён да V Форуму рэгіёнаў. Карціны прайшлі праверку спецыялістамі пасля транспарціроўкі. І ўжо сёння зоймуць месца ў экспазіцыях музея Бялыніцкага-Бірулі.

Выстава пачне сваю працу ў дні Форуму рэгіёнаў і будзе даступная для шырокай публікі да снежня.