А.Кабякоў: Малы і сярэдні бізнес не будзе абдзелены ўвагай дзяржавы

30 сентября 2016

Малы і сярэдні бізнес не будзе абдзелены ўвагай дзяржавы, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі. Андрэй Кабякоў ацаніў эфектыўнасць працы шэрагу прадпрыемстваў падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць. Паводле слоў кіраўніка ўрада, малы бізнес здольны даваць вынік незалежна ад неспрыяльных знешніх умоў. У найбліжэйшую пяцігодку прадпрымальніцтва можа стаць драйверам эканамічнага росту краіны.

Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі:

"Зараз мы сталі звяртаць менавіта на гэты сектар эканомікі вельмі вялікую ўвагу, таму што разлічваем, што ўжо да 2020 года тры чвэрці аб'ёмаў прыросту - эканамічнага росту - будзе забяспечвацца менавіта за кошт гэтых прадпрыемстваў, новых прадпрыемстваў. З новымі рабочымі месцамі, якія ў асноўным будуць займаць гэты сектар малога і сярэдняга бізнесу".

Малы і сярэдні бізнес патрабуе сур'ёзнай падтрымкі, адзначыў прэм'ер. І ўрад гатовы вырашаць бягучыя пытанні такіх прадпрыемстваў, разлічваючы са свайго боку на новыя рабочыя месцы і стварэнне новай прадукцыі, асабліва па лініі імпартазамяшчэння.