"Кастрычнiцкi эканамiчны форум": другі дзень

1 ноября 2019

Сусветны банк прапаноўвае ў дарожнай карце для эканомікі Беларусі ўмацаваць сістэму сацабароны насельніцтва. Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва ў нашай краіне Алекс Крэмер на палях "Кастрычніцкага эканамічнага форуму". Сёння гэтая тэма атрымае працяг у вялікай дыскусіі. Эксперты будуць гаварыць пра тое, як палепшыць наяўную сістэму і не разбурыць сацыяльны кантракт. 
На парадку дня таксама новыя магчымасці для беларускага экспарту. 
Вядома, вялікая стаўка тут на высокія тэхналогіі. 
Завершыцца "Кастрычніцкi эканамічны форум" дыскусіяй пра тое, як будзе мяняцца беларуская эканоміка. Сярод удзельнікаў кіраўніцтва Мінэканомікі і Мінфіна, а таксама прадстаўнікі Сусветнага банка і ЕБРР у нашай краіне.