9 мільёнаў тон збожжа

14 августа 2014
Аграрыі ўжо сёння змогуць запісаць гэтую лічбу сабе ў залік. Застаюцца лічаныя гектары. На сёння намалот 8 мільёнаў 957 тысяч тон. Усе вобласці сёлетняй кампаніі да гэтага моманту мільянеры, а Мінскі рэгіён - двойчы. У сярэднім усім абласцям яшчэ трэба ўбраць каля 5% плошчаў. Такім чынам, жніво практычна завяршылася. Ураджайнасць на сёння - 39,4 цэнтнера з гектара.