4 мільёны тон збожжа

12 августа 2017

Беларускія хлебаробы абнавілі лічбы намалоту.

Жніво ў Беларусі яшчэ напярэдадні пераадолела свой экватар. На гэтую раніцу сабрана 4 мільёны 338 тысяч тон збожжа. Зусім нямнога засталося ўбраць Брэсцкай вобласці. Рэгіён і лідар па колькасці сабранага ўраджаю. Мільённую адзнаку пераадолеў і сталічны рэгіён. Але там убрана толькі палова плошчаў. На трэцяе месца, пацясніўшы Гомельскую, перамясцілася Гродзенская вобласць. На яе рахунку 755 тысяч тон хлеба. У Віцебскай вобласці ўбрана амаль 30 % плошчаў. У Магілёўскай намалочана 527 тысяч тон збожжа.