40% плошчаў збожжавых убрана беларускімі аграрыямі

3 августа 2020
Экватар перасягнулі Брэсцкая і Гомельская вобласці. Усяго па краіне намалочана 3 мільёны 391 тысяча тон новага ўраджаю. Лідар па тэмпах і намалоце  Брэсцкі рэгіён. Аграрыі вобласці набліжаюцца да мільёна тон. Наперадзе па колькасці сабранага ўраджаю таксама Гродзенскі і Мінскі рэгіёны - 751,5 і 743,3 тысячы тон адпаведна. Актыўна ідуць работы ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне  38,4 цэнтнера з гектара.