Золата з брыльянтамі затрымалі брэсцкія мытнікі

8 декабря 2014
Правезці нелегальна каштоўнасці паспрабавала 41-гадовая грамадзянка Казахстана. Жанчына ехала не на асабістым аўто, а як спадарожніца расіяніна, што жыве ў Бельгіі. Уладальнік машыны падаў мытную дэкларацыю на часовы ўвоз аўтамабіля, а яго пасажырка праігнаравала правілы перасячэння мяжы. Канфіскавана каля дваццаці вырабаў з каштоўных металаў: пярсцёнкі, завушніцы, наручныя гадзіннікі, бранзалеты і ланцужкі.
Па выніках экспертызы будзе прынята рашэнне наконт прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці ўладальніка аўто і яго пасажыркі.