За мінулыя суткі у сталічным рэгіёне здарылася 45 аварый

24 августа 2017

Рэзкая змена надвор'я паўплывала і на дарожную абстаноўку. У сталічным рэгіёне за мінулыя суткі здарылася 45 аварый. На шчасце, абышлося без ахвяр. Так, няправільна выбраная хуткасць стала прычынай аварыі ў вёсцы Малыя Прусы Капыльскага раёна. Вадзіцель «аўдзі» не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі, з'ехаў у кювет, перакуліўся і сутыкнуўся з дрэвам. Супрацоўнікам МНС прыйшлося дэблакіраваць пацярпелага. У выніку ДТЗ сам вадзіцель і чатырнаццацігадовая пасажырка з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны.