Па медыцынскую дапамогу з траўмамі ад піратэхнікі звярнуліся амаль 10 чалавек

3 января 2018

Наступствы вялікіх святочных выхадных. Па медыцынскую дапамогу з траўмамі ад піратэхнікі ў Мінску і вобласці звярнуліся амаль 10 чалавек. Так, у Чэрвеньскім раёне ў вёсцы Грабёнка 10-гадовы хлопчык у прысутнасці бацькоў падпаліў петарду, і яна ўспыхнула ў яго руках. З дыягназам «траўматычная ампутацыя аднаго пальца» хлопчыка даставілі ў мясцовую бальніцу.

У навагоднія святы не абыйшлося і без пажараў. У вёсцы Заполле Чэрвеньскага раёна няўдалае распальванне печы прывяло да ўзгарання вытворчага цэха. Работнік - мужчына - атрымаў апёкі 8 % цела, але ўсё ж спрабаваў самастойна справіцца з агнём з дапамогай вогнетушыцеля. Зараз мужчына шпіталізаваны ў Чэрвеньскую раённую бальніцу.