Аўтамабіль, які ўляцеў у падземны пераход у Дзяржынскім раёне, забіў двух пешаходаў

28 июня 2023
У Дзяржынскім раёне аўтамабіль уляцеў у падземны пераход, два пешаходы загінулі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт.

Інцыдэнт адбыўся вечарам 28 чэрвеня на трасе М1 Мінск - Брэст. 33-гадовы вадзіцель аўтамабіля Volkswagen не справіўся з кіраваннем, выскачыў на абочыну і прабіў дарожную агароджу. Аўтамабіль уляцеў у падземны пераход і збіў дзвюх жанчын-пешаходаў (42 і 67 гадоў). Пацярпелыя загінулі на месцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцелю стала дрэнна за рулём, яму была патрэбная дапамога ўрачоў.
На месцы аварыі працуе следча-аператыўная група. Узбуджана крымінальная справа.