Вярхоўны суд Беларусі разглядае апеляцыю па гучнай "справе 17-ці"

26 мая 2017

Вярхоўны суд Беларусі разглядае апеляцыю па гучнай "справе 17-ці" аб незаконным абароце наркотыкаў. Прыгавор Мінскім гарадскім судом быў вынесены яшчэ напрыканцы мінулага года. У суме ўсе ўдзельнікі атрымалі звыш 200 гадоў пазбаўлення волі. Асноўны фігурант -Канстанцін Вялюга па мянушцы Кот - прыгавораны да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Суддзя прымаў рашэнне па рэзананснай справе амаль месяц. І вось сёння апошняя інстанцыя паставіць кропку ў гучным працэсе.