У Жлобіне ў жылым доме ўзарваўся бытавы газ

27 октября 2018

Надзвычайнае здарэнне ў Жлобіне. Сёння раніцай у жылым доме ўзарваўся бытавы газ. Ударнай хваляй разбурыла сцяну паміж кватэрамі, выбіла шыбы і дзверы. Пацярпелі двое мужчын - гаспадары кватэр. У аднаго - апёкі галёнкі, у другога - чэрапна-мазгавая траўма. У момант здарэння ў адной з кватэр знаходзіліся жонка пацярпелага, яго трохгадовы сын і аднагадовая дачка. Яны не пацярпелі. Ратавальнікі эвакуіравалі з пад'езда 19 чалавек. Акалічнасці здарэння высвятляюцца. Паводле папярэдняй версіі, выбух адбыўся праз адкрытую фаерку газавай пліты.