У сталіцы ліквідавалі падпольны публічны дом

25 марта 2015

Шасцёра беларусаў арганізавалі сапраўдны секс-прытон. Дамы выконвалі паслугі ў арандаваных кватэрах. У групе ўсе ролі былі дакладна размеркаваныя. Адны адказвалі за вярбоўку дзяўчат у прастытуткі, другія шукалі неабходныя памяшканні, размяшчалі аб'явы ў Сетцы. На сёння вядома пра тры штатныя путаны. Аднак праваахоўнікі не выключаюць, што працаўніц пікантнай індустрыі магло быць значна больш. Зараз іх асобы вызначаюцца.

Падчас вобыску ў зламыснікаў канфіскавалі мноства аксесуараў для гэтай работы, а таксама сім-карты, мабільныя тэлефоны і камп'ютары. Пра размах бізнесу гавораць і меры канспірацыі. Арандаваныя кватэры былі абсталяваныя сістэмамі схаванага відэаназірання.