Цырымонія ўскладання вянкоў да манумента Перамогі пройдзе апоўдні

9 мая 2018

Па традыцыі краіна маштабна адзначае важную дату. Праз гадзіну ля Вечнага агню акцыя "Беларусь памятае" аб'яднае кожнага з нас. Тут пачнецца ўскладанне вянкоў і кветак да манумента Перамогі. У святочных мерапрыемствах возьме ўдзел і Прэзідэнт. Прамую трансляцыю будзе весці Белтэлерадыёкампанія.

На сувязь ізноў выходзіць наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк (прамое ўключэнне).