У Пружанах навальніцай паваленыя дзясяткі дрэў, падтопленыя вуліцы

1 августа 2018

Моцны лівень і вецер бушавалі каля гадзіны. Былі перабоі з энергазабеспячэннем. Некаторыя дрэвы падалі проста на дарогі, наймацнейшым ветрам разгарнула святлафор. У Высокім і Драгічыне выпала 80 працэнтаў дэкаднай нормы ападкаў. На гэты момант электразабеспячэнне цалкам адноўлена, завалаў на дарогах няма.

У наступныя дні ў Беларусі па-ранейшаму будзе горача - да плюс 30. Месцамі магчымыя навальніцы.