У Полацкім раёне працягваюцца пошукі двух школьнікаў, якія патанулі

30 декабря 2021
Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчыкі ва ўзросце 10 і 12 гадоў каталіся на цюбінгу са стромкага берагу ракі Заходняя Дзвіна. Яны праваліліся ў прамывіну і пайшлі пад лёд.  Сіламі  МНС і АСВОД разгорнутая маштабная пошукава-выратавальная  аперацыя - задзейнічаныя вадалазныя групы, 11 адзінак аварыйна-выратавальнай тэхнікі і больш як 30 чалавек асабовага саставу. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Апытаныя відавочцы і сваякі дзяцей.

Ратавальнікі нагадваюць аб неабходнасці выконвання правілаў бяспекі на лёдзе: сцерагчыся прамывін, не выходзіць на тонкі лёд і ні ў якім разе не адпускаць дзяцей адных на вадаёмы.