У Пінскім раёне пры сутыкненні грузавікоў загінуў вадзіцель

31 октября 2019

Два грузавікі сутыкнуліся ў Пінскім раёне. Адзін чалавек загінуў, двое пацярпелі. Аварыя здарылася на трасе Кобрын - мяжа Расіі. Паводле інфармацыі ДАІ, 27-гадовы вадзіцель аўтамабіля МАЗ выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўрэзаўся ў іншы велікагруз. Яго шафёр загінуў, пасажыр і другі вадзіцель атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны.