У МУС пракаменціравалі інцыдэнт у папраўчай калоніі ў Шклове

12 октября 2017

У Міністэрстве ўнутраных спраў сёння пракаменціравалі падрабязнасці інцыдэнту ў папраўчай калоніі ў Шклове. Уладзіслаў Казакевіч, які адбывае пакаранне за разню ў гандлёвым цэнтры "Новая Еўропа", напаў на кантралёраў. Гэта здарылася сёння раніцай каля паловы адзінаццатага. Пры выхадзе на прагулку падчас надгляду спрацаваў металадэтэктар. Казакевічу прапанавалі здаць забаронены прадмет, але замест гэтага ён паспрабаваў напасці на супрацоўніка калоніі з самаробным нажом. Асуджанага абяззброілі.

Нагадаем, у сакавіку 18-гадовага Уладзіслава Казакевіча прызналі вінаватым і прыгаварылі да 15-ці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.