У Маладзечне і Жодзіне дзеці трапілі пад колы аўто

19 апреля 2018

Увага, на дарозе дзеці! У двух гарадах - Маладзечне і Жодзіне - зафіксаваны аднолькавыя здарэнні. Дзеці трапілі пад колы аўто. Шасцігадовая дзяўчынка з Маладзечна зараз знаходзіцца ў бальніцы, чатырохгадовы хлопчык з Жодзіна атрымаў два закрытыя пераломы.

Дзяржаўтаінспекцыя раіць вадзіцелям у дварах рухацца на максімальна нізкай хуткасці, быць асабліва ўважлівымі. Бацькам трэба заўсёды нагадваць дзецям пра правілы паводзін на дарозе.

Сёлета ў вобласці здарылася 13 ДТЗ, 7 з якіх па віне дзяцей.