У Магілёве мужчына захапіў заложнікаў у аддзяленні банка, але быў абясшкоджаны

20 ноября 2017

Інцыдэнт адбыўся сёння днём. У банкаўскай установе рабаўнік узяў у заложнікі пяць чалавек, пасля чаго стаў патрабаваць даць яму аўтамабіль. На ім злачынец выехаў за горад, дзе яго ўжо чакалі байцы АМАПа. Убачыўшы іх, зламыснік аказаў супраціўленне, адкрыўшы агонь на паражэнне, пры сабе ў яго была баявая зброя. У адказ прадстаўнікі МУС былі вымушаныя прымяніць сілу. Падчас спецаперацыі праваахоўнікі выкарысталі зброю. Злачынец быў паранены ў нагу і затрыманы. Больш пацярпелых няма. Зараз рабаўнік знаходзіцца ў бальніцы, у дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа. 

Асабліва адзначым, што з першых хвілін спецаперацыі яе падрабязнасці ведаў Кіраўнік дзяржавы, які адобрыў яе правядзенне. Зараз Прэзідэнту ў дэталях даложана, што спецаперацыя была праведзена паспяхова. 

І як толькі што нам стала вядома, Кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аб прадстаўленні ўсіх байцоў, якія ўдзельнічалі ў затрыманні, да дзяржаўных узнагарод.