У Магілёве з акна шматпавярховага дома выпала дзяўчынка

6 февраля 2017

Трагедыя ў Магілёве: з акна шматпавярховага дома выпала дзевяцімесячная дзяўчынка. Дзіця заўважылі ў гурбе прахожыя і выклікалі міліцыю. Малую экстранна шпіталізавалі. Паводле слоў урачоў, яна "нарадзілася ў кашулі" - ніякіх сур'ёзных цялесных пашкоджанняў і наступстваў пераахаладжэння не выяўлена. Высветліліся і акалічнасці надзвычайнага здарэння. Магчыма, дзяўчынку з акна шматпавярхоўкі выкінула яе родная бабуля.

Аксана Салянюк, афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці: "Следчымі было ўстаноўлена, што дзяўчынка выпала з акна 5 паверха кватэры, у якой жыла з бацькамі і бабуляй. У адносінах да бабулі ўзбуджана крымінальная справа, "замах на забойства загадзя малалетняй". Яна затрымана. З ёй працуюць следчыя, устанаўліваюцца ўсе акалічнасці таго, што адбылося".

У момант злачынства бабуля была ў стане алкагольнага ап'янення. У дачыненні да падазронай прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку, псіхолага-псіхіятрычная.