У Мінску затрыманы мужчына, якога падазраюць у сексуальным гвалце над уласнымі дочкамі

18 апреля 2019

У Мінску затрыманы мужчына, якога падазраюць у сексуальным гвалце над уласнымі дочкамі 11-ці і 14-ці гадоў. Як паведамілі ў МУС, здагадка, што дзяцей разбэшчваюць, з'явілася пасля анкетавання ў школе, вынікі якога праваахоўнікам паведаміла дырэктар навучальнай установы. Падчас допыту жонка падазронага распавяла, што два гады   назад ёй стала вядома аб нездаровай  цязе мужа. Крымінальная справа ўзбуджана паводле  артыкула "Гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару".

Паводле інфармацыі МУС, жанчына не толькі ведала пра гвалт над уласнымі дзецьмі, але і дапамагала мужу здымаць парнаграфічнае відэа з удзелам дочак. Праваахоўнікі высвятляюць, ці быў факт распаўсюджвання ролікаў. Праводзіцца папярэдняе расследаванне, устанаўліваюцца  іншыя пацярпелыя і іншыя факты ўчынення  злачынстваў.