У Мінску перакуліўся аўтамабіль хуткай дапамогі

6 ноября 2016

Літаральна гадзіну таму ў Мінску на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Камуністычнай перакуліўся аўтамабіль хуткай дапамогі, які вёз цяжкага хворага. Хуткая рухалася на чырвоны з уключанымі мігалкай і гукавой сігналізацыяй. "Лада" падбіла хуткую, тая перакулілася на Citroen. Пацярпелі вадзіцель і пасажыр Citroen. У фельчара хуткай падазрэнне на пералом. Цяжкага хворага забрала іншая карэта хуткай дапамогі.

З улікам умоў надвор’я дарожная міліцыя рэкамендуе выбіраць мінімальную хуткасць. Заўтра надвор'е не палепшыцца, на тэрыторыі Беларусі аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.