Дзіна Сазанавец пацвердзіла статус лепшай цяжкаатлеткі Еўропы

16 апреля 2015

Яна ўзяла золата на чэмпіянаце кантынента другі год запар. У Тбілісі ў сваёй вагавай катэгорыі да 69 кілаграмаў беларуска ў практыкаванні «рывок» паказала вынік 115 кілаграмаў, на 10 кілаграмаў апярэдзіўшы найбліжэйшую апанентку. Не ўзнікла праблем у спартсменкі і ў другім практыкаванні - Дзіна штурхнула вагу 140 кілаграмаў, а гэта - золата! Яшчэ адна наша спартсменка - бронзавы прызёр Гульняў у Лондане - Марына Шкерманкова сёння чацвёртая.