У Мінску на вуліцы Панчанкі перакуліўся МАЗ

15 июня 2018

Вадзіцель не справіўся з кіраваннем падчас павароту на вуліцу Фёдарава. Выбраў няправільную хуткасць і не ўлічыў важную акалічнасць - грузавік перавозіў 8-тонную жалезабетонную канструкцыю. З-за яе машына і перакулілася на левы бок. Падымалі грузавік з праезнай часткі два краны. У вадзіцеля нязначныя траўмы.