У Мінску на плошчы Перамогі вадзіцель BMW знёс памятны знак "Кіеў"

18 марта 2015

У Мінску  на плошчы Перамогі  вадзіцель BMW знёс памятны знак "Кіеў". Надзвычайнае здарэнне адбылося напярэдадні ўначы. Акалічнасці аварыі  пакуль не паведамляюцца. Вядома, што за рулём знаходзіўся 24-гадовы  хлопец, машыну ён узяў напракат. Была яшчэ і дзяўчына-пасажыр. Па нейкай прычыне  аўтамабіль вылецеў з дарогі да мемарыяла, зачапіў знак і ўрэзаўся ў дрэва. Пасля інцыдэнту спадарожніца знікла. У  размове з супрацоўнікамі ДАІ  малады чалавек сцвярджаў, што яго падрэзаў нейкі белы аўтамабіль. Аднак пасля прагляду камер назірання   версію вадзіцеля ў ДАІ не пацвердзілі. Ідзе разбор.