У Мінску інфармацыя аб мініраванні не пацвердзілася

5 февраля 2019

Паведамленні аб ілжэмініраваннях сёння з'явіліся і ў Беларусі.

 

Спецслужбам прыйшлося праводзіць эвакуацыю ў касах авіякампаніі "Белавія" ў Мінску, Віцебску і Гомелі. Гэтай раніцай невядомыя адправілі па электроннай пошце паведамленне аб бомбе. Пазней інфармацыя аб мініраванні не пацвердзілася.

Уладзімір Пархомцаў, афіцыйны прадстаўнік унутраных войскаў МУС Беларусі:

"У працы сапёры выкарысталі спецыяльныя сродкі, а таксама службовых сабак па пошуку ўзрыванебяспечных рэчываў. Па выніках працы ўзрыванебяспечных прадметаў у офісах авіякампаніі "Белавія" выяўлена не было".

Праваахоўнікі зараз устанаўліваюць аўтара ліста. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле "Загадзя лжывае паведамленне аб небяспецы". Праца авіякас аднавілася яшчэ днём.