У Мінску два чалавекі пацярпелі з-за непагадзі

18 июля 2018

На Кальварыйскай моцны вецер зрушыў часовы каркасны павільён. Пацярпелі студэнты - хлопец і дзяўчына шпіталізаваныя з траўмамі галавы. Паводле звестак МНС, пасля навальніцы ў Мінску пад дрэвамі, якія ўпалі, аказаліся 7 аўтамабіляў. Мноства вуліц былі падтоплены, з-за чаго ўзніклі цяжкасці ў руху грамадскага транспарту.

Сіноптыкі аб'явілі штармавое папярэджанне і на сёння. Па краіне прагназуюць дажджы і навальніцы з парывістым ветрам. Яснае, сонечнае надвор'е варта чакаць толькі бліжэй да выхадных.